15.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ірына Сапрыгіна Суд Мазырскага раёна 15 сакавіка вынес прысуд  Ірыне Сапрыгінай, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Анатольт Стрэльчанка.

Жанчына была затрыманая 30 кастрычніка 2023 года ў Мазыры. Да яе прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі  па крымінальнай справе ў межах артыкула 368 КК. Спачатку Ірына знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна.

Вядома, што палитзняволеная Ірына Сапрыгіна ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала за сваёй 83-гадовай маці — ліквідатаркай ЧАЭС, што мае інваліднасць другой групы. Маці Сапрыгінай не можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў у яе няма. Тым не менш Ірыне не змянілі меру стрымання са змяшчэння пад варту на паручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраіля.

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў без  накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія).

Таксама ёй прысуджаны штраф у памеры 100 базавых велічынь.

Крыніца: Вынесены прысуд пенсіянерцы з Мазыра, якая нібыта абразіла Аляксандра Лукашэнку