15.03.2024 Тэгі: палітвязні, рэпартаж У Варшаве, 14 сакавіка, у каворкінгу Free Belarus Center адбылася фотавыстава "Магшоты палітвязняў" і сустрэча з былымі палітвязнямі. Таксама на мерапрыемстве пры дапамозе "Майстэрні паштовак салідарнасці" падпісалі паштоўкі палітвязням. На сустрэчы праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук распавяла пра праект і фотавыставу, а былыя палітзняволеныя Алана Гебрэмарыям, Леў Антанюк, Пятро МарчанкаМарыя Бабовіч, Максім Пучынскі, Дар'я Кароль — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў. Паказваем у фотаздымках, як гэта было.

mugshots_vystava_6.jpg
Праваабаронца Дзіяна перад адкрыццём выставы
mugshots_vystava_11.jpg
Магшоты пад паўпразрыстымі лістамі і цытатамі былых палітвязняў
mugshots_vystava_2.jpg
Падчас мерапрыемства
mugshots_vystavy_17.jpg
Леў Антанюк і Пятро Марчанка, якія разам адбывалі тэрміны ў "Віцьбе"
mugshots_vystava_3.jpg
Падпісанне паштовак
mugshots_vystava_10.jpg
Актывістка Алана са сваім фотаздымкам, зробленым у гомельскай жаночай калоніі
mugshots_vystava_7.jpg
Магшот былога палітвязня Віталя Жука
mugshots_vystava.jpg
Дар'я Кароль здымае відэа
mugshots_vystava_8jpg.jpg
Леў Антанюк фатаграфуе свой фотаздымак, зроблены ў віцебскай калоніі № 3
mugshots_vystava_9.jpg
Магшоты былых палітвязняў надрукаваныя на звычайнай паперы
fota_kalonija.jpg

"Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!" Магшоты палітвязняў

У 30 экс-палітзняволеных захаваліся магшоты рознай якасці. Былых палітвязняў мы папрасілі адказаць на адныя і тыя ж пытанні наконт магшотаў. Вось, што з гэтага атрымалася.

"Разгубленасць і бездапаможнасць". Што распавядаюць былыя палітвязні пра фатаграфаванне ў калоніях

Аўтарка праекту Дзіяна Пінчук распавядае пра працу над ім.

Былыя палітзняволеныя таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму. Аўтарка праекту называе гэта альтэрнатыўным архівам, які будзе развівацца надалей.

Праект "Магшоты палітвязняў" створаны ў межах стыпендыяльнай праграмы Free Belarus Center.

Крыніца: Выстава "Магшоты палітвязняў". Фотарэпартаж Фота