15.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Кастрычніцкі суд Гродна 16 лютага вынес прысуд 56-гадоваму мясцоваму жыхару Міхаілу Лешуковічу. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.
Паводле абвінавачання, Міхаіл Лешуковіч, які да прысуду знаходзіўся пад вартай, на адным з ютуб-каналаў, пад відэазапісам “Пратэсты ў Беларусі: ці магчыма такое ў Таджыкістане?” публічна размясціў каментар, які прыніжае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, такім чынам распаўсюдзіў паклёп у дачыненні да яго ў адкрытай для агульнага доступу форме.
Пад відэасюжэтам дагэтуль больш за тысячу каментароў.
7 сакавіка 2024 года Лешуковіч быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Суд пастанавіў прызначыць Міхаілу Лешуковічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады (“хатняя хімія”)