14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама пакідаў каментары ў Telegram.

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

Telegram-каналы, чаты і боты «Фонд Беларуской Солидарности BYSOL», «Польша от яслей до ВУЗов. Partyzanka», «Belarussische Diaspora in Ӧsterreich», «Беларуский OSINT Phoenix»;Youtube-канал «Menavita Online»;????Старонкі ў «Аднакласніках» «Беларусь ЗА перемены», «игорь атрофименко»;????Instagram-старонкі «Беларусь Live», «pangenatawr», «weeklytopfake».????TikTok-старонкі «Iron Man», «наступ», «BYSOL», «Arseniy».

Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, а таксама актывіста Сяргея Верамеенкі распачалі спецвытворчасць

Гарадзенцаў збіраюцца судзіць завочна.

Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці. Уладзімір ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі.

54-гадоваму Сяргею Верамеенку інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

МУС прызнала “Празрысты Магілёў” “экстрэмісцкім” фармаваннем

Па рашэнні МУС тэлеграм-канал "Празрысты Магілёў", а таксама чат канала і бот зваротнай сувязі прызнаныя "экстрэмісцкім фармаваннем", паведамляе выданне Reform.by.

У пералік "экстрэмісцкіх фармаванняў" унесены таксама лагатып канала.

На 14 сакавіка на тэлеграм-канал быў падпісаны 351 чалавек, яшчэ 156 з'яўляюцца ўдзельнікамі чата канала, піша “Медыязона”.

Крыніца: Узбуджаныя новыя спецвытворчасці, новыя "экстрэмісцкія" матэрыялы і фармаванні: хроніка пераследу 14 сакавіка