12.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Па вяртанні з-за мяжы затрыманая адміністратарка тг-каналу "Несцерка"
Відэа з жанчынай з'явілася на канале, блізкім да сілавікоў. Калі верыць допісу да відэа, то за колькі дзён да ейнай паездкі ў Беларусь, хтосьці паведаміў пра гэта ў чат-бот сілавікоў, піша "Белсат".
Сярод іншага жанчына кажа, што ўдзельнічала ў стрымах са Святланай Ціханоўскай, хадзіла на пратэсты, адміністравала тэлеграм-канал. Напрыканцы відэа жанчынане стрымлівае слёз.
Сілавікі затрымалі адміністратара кампаніі па продажы адзення
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што пісаў абразлівыя каментары на адрас сілавікоў і Лукашэнкі, перапісваўся з блогеркай Таццянай Мартынавай.
Таксама ён зняў перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі і адправіў відэа ў чат-бот канала Nexta.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
На гэты раз і спіс патрапілі:
Telegram-каналы і чаты «Звычайная Рапушыная Лiтва # Якельт», «Šaúroú LIVE», «Беларусы Варшавы. Палiтыка», «Саламандры», «сПокойный Островец»;
TikTok-старонкі «Anna Birilo», «Weekly Top Fake», «Вектор новости», «Змагарка Алеся», «Radistka Kat», «Martin.kram», «Маргарита Левчук», «Andrei Rusojob», «BY.ЕвроБелорус».
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" газету "Автодайджест"
Суд Партызанскага раёну Мінска 7 сакавіка прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» «друкаванае выданне сродка масавай інфармацыі "Автодайджест".
У Беларусі ёсць газета «Автодайджест» — гэта рэспубліканскі штотыднёвы аўтамабільны агляд. Яна вольна прадаецца ў «Белсаюздруку».
Крыніца: Абнаўленні ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў і чарговыя затрыманні: хроніка пераследу 12 сакавіка