12.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 7 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы Алега Дзегцярэнкі, якога абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” (ч. 3 арт.361-1 КК) і “фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці” (ч. 2 арт. 290-1 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка.
Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.
Суд, які доўжыўся з 22 лютага, прызнаў Дзегцярэнку вінаватым ва ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання і на падставе ч.3 арт. 361-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.
Ён жа прызнаны вінаватым у прадастаўленні сродкаў любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасці, матэрыяльнага забеспячэння і іншай падтрымкі, асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт.361-1 КК, і на падставе ч. 2 арт. 290-1 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2019 №171-З) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Мабільны тэлефон Дзегцярэнкі канфіскаваны ў даход дзяржавы.