01.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Амаль месяц у Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства "Мілкавіта" Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні «экстрэмісцкай» дзейнасці паводле арт. 361-2 КК. Справу з 25 студзеня разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.
Аляксандра затрымліваў ГУБАЗіК яшчэ 4 кастрычніка 2022 года. Увесь гэты час доўжылася папярэдняе следства.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзе было апублікаванае відэа, Стругальскі "спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд "Байсол".
Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя.
Прысуд быў абвешчаны 13 лютага. Стругальскага пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Крыніца: У Гомель асудзілі галоўнага інжынера "Мілкавіты", нібыта ён фінансаваў "экстрэмісцкую" дзейнасць