25.02.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота 25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўныміЗлучаныя Штаты ў чарговы раз заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі.

У заявае сцвярджаецца, што выбары прайшлі ў атмасферы страху, у якой ні адзін выбарчы працэс нельга было назваць дэмакратычным. Дзярждэп нагадвае, што рэжым па-ранейшаму ўтрымлівае больш за 1400 палітычных зняволеных. Усе незалежныя палітычныя дзеячы альбо затрыманыя, альбо знаходзяцца ў выгнанні. Усім незалежным палітычным партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі. Беларусы за мяжой маглі галасаваць толькі ў тым выпадку, калі яны вернуцца ў Мінск, дзе яны, імаверна, зазналі б рэпрэсіі.

"Гэтыя злоўжыванні фактычна замарозілі сапраўдную палітычную дзейнасць і дыскурс унутры Беларусі. Рэжым не дазволіў АБСЕ назіраць за выбарамі, што яшчэ больш абмежавала празрыстасць, якая неабходная для свабодных і справядлівых выбараў".

Злучаныя Штаты прызнаюць сілу, стойкасць і мужнасць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху Беларусі, якія патрабуюць голасу пры вызначэньні будучыні сваёй краіны, адзначаецца ў заяве. Злучаныя Штаты зноў заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі.

"Беларускі народ заслугоўвае лепшага".

Адзіны дзень галасавання: хроніка падзей і пераследу

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" збіраюць інфармацыю аб тым, як галасуюць беларусы ў асноўны дзень, 25 лютага.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Дзярждэп ЗША выступіў з заявай: Фіктыўныя выбары прайшлі ў атмасферы страху