Журналіста Алеся Ляўчука судзілі са шматлікімі парушэннямі закону, але суддзя Маскоўскага раёну Берасця Раман Карабан усё роўна прысудзіў журналісту штраф у 25 базавых велічыняў.
Журналіста «Белсату» судзілі не толькі без ягонага ўдзелу, але на падставе дакументу, які не меў юрыдычнай сілы, - паведамляе belsat.eu.
«У справе не было наагул нічога – ні паказанняў сведкаў, ні маіх тлумачэнняў. У выніку супрацоўнік міліцыі вырашыў, што так можна, і напісаў новы пратакол. У прыватнасці, у ім было напісана, што ад подпісу я адмовіўся. Але відавочна, што гэта не толькі хлусня, але і крымінальнае злачынства з боку Рамана Трафімука: падробка пратаколу», – кажа журналіст.
20 сакавіка Ляўчук накіраваў скаргу ў абласны суд, у якой просіць адмяніць рашэнне суда першай інстанцыі і прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які парушыў закон.
Прычынай пераследу стаў матэрыял, у якім журналіст раскрыў схему, якчыноўнікі крадуць грошы.
Судзіць Ляўчука павіныя былі 2 сакавіка, але супрацоўнік міліцыі Маскоўскага РАУСу Раман Трафімук не змог з першага разу правільна скласці пратакол, а на тое, каб перарабіць не было ўжо часу, і тады Трафімук склаў новы пратакол.
У суд журналіста выклікалі СМС-паведамленнем, якое Ляўчук атрымаў у 9:46, аб тым, што яго справа будзе разглядацца праз 14 хвілін – а 10:00.
Аб пераносе разгляду справы Ляўчук даведаўся з ліста з міліцыі ажно 12 сакавіка. Журналіста судзяць паводле артыкулу 22.9 КаАП (парушэнне закону аб СМІ).
Крыніца: Каб судзіць журналіста, міліцыя падрабіла дакументы