13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Інтарэс да так званых выбараў сярод насельніцтва настолькі нізкі, што мабілізацыяй электарату займаюцца практычна ўсе чыноўнікі вобласці. Падключана нават “цяжкая артылерыя”. Так агітаваць за выбары на поўнач Гарадзенскай вобласці 12 лютага паехаў сам “губернатор” Уладзімір Каранік.

Старшыня аблвыканкаму Каранік сустрэўся з “актывам” (чыноўнікамі і наменклатурай) ажно трох раёнаў – Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў. Сустрэча прайшла ў Смаргонскім доме культуры. Каранік параўноўваў “адзіны дзень галасавання” з традыцыяймі ЗША, Расеі, Аўстраліі, хваліўся эканоміяй бюджэтных сродкаў і ўсяляк заклікаў прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, паведамляе "Гарадзенская праваабарона".

Раней Каранік правёў некалькі сустрэч з наменклатуршчыкамі абласнога цэнтру, пад час якіх акцэнтаваў увагу на важнасці правесці электаральную кампанію на самым высокім узроўні.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Уладзімір Каранік агітаваў за выбары раённы "актыў" Гарадзеншчыны