13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Да 24 лютага ўключна будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў. Дзяржаўныя медыя актыўна асвятляюць гэты працэс, аздаябляя гэта фотаздымкамі з сустрэч. Так, кандыдатка ў дэпутаткі палаты прадстаўнікоў Таццяна Лаўрыновіч сустрэлася з працоўным калектывам "ДРБУ № 165", завод "Кобальт" і Аўтапарк № 12 на Лагойшчыне. Да сустрэчы з завадчанамі далучыўся таксама кандыдат у абласны Савет дэпутатаў Эдуард Шуманаў. На апублікаваных фотаздымках з сустрэч — дзень і працоўная форма, што дае падставы для высноваў аб выкарыстанні гэтымі кандыдатамі адміністрацыйнага рэсурсу. 

Таццяна Лаўрыновіч вылучаецца ад партыі "Белая Русь" і працуе старшынёй Лагойскага сельвыканкама.

"Іду на выбары, каб працаваць для людзей і з людзьмі, знаходзіць магчымасці і рашэнні для паляпшэння жыцця кожнага грамадзяніна, каб стварыць заканадаўчую рабочую сістэму, пры якой абсалютна ўсё, ад дзіцяці да дарослага, будуць рэалізоўваць і атрымліваць усе сацыяльныя гарантыі і абараняць нашу незалежнасць", — распавяла Лаўрыновіч дэпутаты.

Эдуард Шуманаў — намеснік генеральнага дырэктара "Амкадор-ЛЕССМАШ", самавылучэнец. 

"У нас з вамі адна мэта — мір, стварэнне і росквіт", — у дзяржмедыя адзначаюць, што менавіта гэтыя словы сталі лейтматывам у выступленнях Таццяны Лаўрыновіч.

"Абмежаваныя рэпрэсіўнымі законамі і практыкай". Расказваем пра перадвыбарчую агітацыю

З аналітыкамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" расказваем, чаму менавіта этап агітацыі грае ключавую ролю на выбарах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: На заводах у працоўны час. Як кандыдаты агітуюць на Лагойшчыне