03.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48 не зарэгістравалі кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Аляксея Тамашчыка, які вылучаўся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
Выбарчая амісія гэтай акругі адмовіла індывідуальнаму прадпрымальіку з Гродна Аляксею Тамашчыку на той падставе, што ў прадастаўленым ім пакеце дакументаў не было даведкі ці копіі дакумента, які пацвярджае звесткі пра месца працы і займаемую пасаду. Акрамя гэтага ў дэклярацыі пра даходы ў раздзеле «памер налічанага даходу» прэтэндэнт пазначыў нуль. Але на падставе звестак, атрыманых з падатковых органаў Тамашчык меў даход за 2022 год – ажно 19 132 беларускіх рублёў, піша "Гарадзенская праваабарона".
Кандыдатам па 48-й акрузе стартуе прадстаўнік «Белай Русі» Віктар Пляскач, дырэктар Ваўкавыскага філіялу Гарадзенскага спажывецкага таварыства. Дублёрам Пляскача ідзе больш маладая аднапартыйка, якая адначасна ёсць першым сакратаром Ваўкавыскага раённага камітэту БРСМ – Наталля Клімчук.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Крыніца: Прадстаўніка ЛДПБ не зарэгістравалі кандыдатам у Палату прадстаўнікоў