03.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Намесніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 15 лютага. Яго абвінавачваюць у "зрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага" (ч. 2 арт. 356 КК) і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 3 арт. 130 КК). Па гэтых артыкулах яму пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Сяргей Кацар.

Антон Чарамных
Антон Чарамных

Тое, што з пачатку лютага 2023 года ў СІЗА-1 утрымліваецца Антон Чарамных, распавёў праваабаронцам "Вясны" былы вязень. Ён і паведаміў пра абвінавачванне афіцэру ў "здрадзе дзяржаве". Абставіны справы невядомыя.

Два гады таму газета "Звязда" рабіла рэпартаж з 120-й механізаванай брыгадзе, што дыслакуецца ў мінскім Уруччы, дзе журналісты апытвалі і Антона.

Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных

Крыніца: За "здраду дзяржаве" пачнуць судзіць афіцэра-артылерыста, які год утрымліваецца пад вартай