02.02.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце затрыманы лекар медцэнтра ЛАДЭ

З дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць лекара анестэзіёлага-рэаніматолага медцэнтра ЛАДЭ. Пазней стала вядома, што гэта Цімур Лозка.

На «пакаяльным» відэа затрыманага жыхара Брэста прымусілі прызнацца ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а таксама ў данатах тэлеграм-каналу NEXTA. Прапагандысты пагражаюць лекару пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Актывіста Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаўГэтая сума — месячная пенсія 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста, піша @vicspring.

Барыс Хамайда. Фота:

Але на гэтым усё не скончылася: з Першамайскага райсуду міліцыянты зноў адвезлі яго ў пастарунак, дзя склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол. Барыса Ханонавіча чакае яшчэ адзін суд — у наступны панядзелак.

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 3753 прозвішчы 2 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іншых, у спіс дадалі Дзяніса Хахлова, якога Расія раней выдала Беларусі. Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове Пра гэта распавёў былы палітвязень, які цягам месяцаў знаходзіўся ў ПК-1. «Дарэчы, цяпер з бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы: гэта пачалося недзе восенню 2023 году. Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад.Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа. Забралі кніжнкі на замежных мовах — ангельскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай. Пацаны пытаюцца: "А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры". Ім адказваюць: "Сёння сябры, заўтра — ворагі". Усе кніжкі толькі на рускай мове"».

Крыніца: Чатырнаццаць новых "экстрэмістаў", затрыманне лекара: хроніка пераследу 1-2 лютага