01.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Гродна чыноўнікі правялі чарговае агітацыйнае мерапрыемства. На гэты раз у Гарадзенскім музычным каледжы.
Называлася гэта “открытый диалог на тему проведения электоральной кампании”. Да навучэнцаў прыехалі з прапагандай старшыня абласнога Савету дэпутатаў Алена Пасюта і начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблывыканкаму Алена Клімовіч.
Асаблівая пікантнасць сітуацыі у тым, што абедзве чыноўніцы ідуць зараз у дэпутаты абласнога Cавету.
Як паведамляе "Гарадзенская праваабарона", Алена Пасюта зойме дэпутацкае крэсла праз Шчучынскую акругу №57, а Алена Клімовіч – праз Свіслацкую выбарчую акругу №24. Улічваючы тое, што дзяржаўная прэса, у тым ліку раённая, актыўна дае інфармацыю пра такія сустрэчы, гэта ёсць ні што іншае, як выкарыстанне свайго службовага становішча з мэтай агітацыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Крыніца: Гродзенскія чыноўніцы выкарыстоўваюць службовае становішча і вядуць выбарчую агітацыю