31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Дом правасуддзя. Фота spring96.org Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка з Маладэчанскага раёна Уладзіслава Мялешку за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Да суда Уладзіслаў знаходзіўся пад закладам у памеры 11 000 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання, Уладзіслаў Мялешка, у адзін з выходных днёў "прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы транспарту".

Суд пастанавіў прызнаць Мялешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў. Заклад вернуты гаспадару.

Крыніца: Яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе – на гэты раз прадпрымальніку з Маладзечанскага раёна