Спачатку ў дом грамадскага актывіста з Гомеля 16 сакавіка Барыса Анікеева зайшлі два супрацоўнікі міліцыі і зачыніліся знутры. Пазней, па інфармацыі тэлеканала Белсат”, колькасць супрацоўнікаў павялічылася да дзевяці.
З прамога эфіру, які вёў з дому журналіст Кастусь Жукоўскі, стала вядома, што міліцыя падазрае Анікеева ў абразе прэзідэнта. Быў здейснены агляд памяшканняў. Якіх-небудзь падрабязнасцяў супрацоўнікі міліцыі не паведамлялі.
Пазней Барыса Анікеева пасадзілі ў службовы аўтамабіль і адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Пазней стала вядома, што ён затрыманы.
Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.