19.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Згодна з Каляндарным планам правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў да 25 студзеня ў краіне павінны быць створаныя і сфармаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі, а да 19 студзеня завяршыцца вылучэнне прадстаўнікоў у іх склады.

На жаль, працэдура фарміавання УВК у Беларусі не мае выразнага заканадаўчага рэгулявання, які дазваляе зразумець, якімі крытэрамі органы, што ствараюць гэтыя камісіі, павінны кіравацца ў сваім выбары. Трэба адзначыць і фактар непублічнасці пры стварэнні ўчастковых камісій.

На Берасцейшчыне паводле звесткак аб колькасці створаных участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў у 2024 годзе будзе дзейнічаць 870 участковых выбарчых камісій.

Калі параўнаць з мінулай электаральнай кампаніяй іх стала яшчэ меней. Так. У 2020 годзе па вобласці налічвалася 910 выбарчых участкаў. З іх – 34 “закрытыя”, г.з. створаныя ў прафілакторыях, дамах адпачынку і шпіталях, 1 участак – у вайсковай частцы. На гэты раз такія ўчасткі асобна не пазначаныя.

У Брэсцкім раёне сёлета створана 27 УВК, раней было 27. Таксама зменшылася колькасць УВК ў Баранавіцкім, Жабінкаўскім, Ляхавіцкім, Пружанскім і некаторых іншых раёнах.

Чытаць болей: "Адпаведнасць стандартам ужо немагчыма". Расказваем пра ўтварэнне ўчастковых камісій на выбарах*

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: На Берасцейшчыне ўчасткаў для галасавання стане меней на чатыры дзесяткі