18.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскга раёна 20 снежня 2023 года асудзілі Уладзіслава Лагойку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіславу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

bczb_scjah_viktary_zhest.jpg
Фота мае ілюстратыўны характар

Мужчыну абвінавацлілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 20 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Яго апазналі па фотаздымку ў інтэрнэце, а таксама праз даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара Лагойка ў месцы пратэсту. Уладзіслаў цалкам прызнаў віну.

Уладзіслаў утрымліваўся пад вартай з 16 лістапада 2023 года. Ён працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве авіяканструктарам, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю. 

Крыніца: Авіяканструктара з Мінска асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы новай Беларусі