15.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Магілёўскага раёну 13 снежня 2023 года вынеслі прысуд Сяргею Якубёнку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лкашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Халадцоў.
Як паведаміла MAYDAY TEAM, падставай для завядзення крымінальнай справы стала рэакцыя ў сацсетцы "Аднакласнікі" ў адной з "экстрэмісцкіх" суполак.
У выніку суддзя Аляксандр Халадцоў прызначыў Сяргею два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: За рэакцыю ў "Аднакласніках" магілеўчаніна асудзілі на 2,5 гады калоніі