15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Да 2022 спісы членаў камісій любога ўзроўню (абласных камісій, акруговых, участковых) публікаваліся адкрыта. Апошні раз спісы сябраў камісій цалкам публікаваліся падчас выбараў у 2020 годзе. Але пасля імёны тых, хто адказвае за выбары, сталі хаваць. На рэферэндуме - 2022 на Берасцейшчыне сябры УВК у дні галасавання проста насілі бэйджыкі "сябра выбарчай камісіі".
На выбарах 2024 года таксама няма публічных спісаў тых, хто ўвайшоў у склад выбарчых камісій. Аднак аб тым, хто ўзначаліў Брэсцкую абласную выбарчую камісію, рэгіянальнае дзяржТБ вырашыла даць справаздачу. Яе аналіз зрабіла "Берасцейская вясна".
Старшынёй абласнога выбаркама на выбары-2024 «аднагалосна» абраны Аляксандр Каляда, у 2007-2011 з'яўляўся членам ЦВК, гаворыцца ў відэа ТРК Брэст. Заўважаны ў якасці старшыні аблвыбаркама на ўсіх выбарах, пачынаючы з 2015 года (за выключэннем выбараў 11.09.2016).
Уласна, у роліку дзяржаўнага тэлеканала гэта і не хаваюць і адклікаюцца ў станоўчым ключы: "Мае вялікі досвед працы ў абласной выбарчай камісіі".
Паводле таго ж відэа "ТРК Брэст", нам.старшыні абласнога выбаркама стала Вольга Дзямко, а сакратаром — Алена Шамкуць, якія таксама"маюць вялікі досвед працы ў абласной выбарчай камісіі".
Вольга Дзямко, згодна з даступнай інфармацыяй, упершыню была ў складзе аблвыбаркама на выбарах-2016 на правах звычайнага члена камісіі. Усе наступныя выбары (і рэферэндум) яна праводзіць у статусе намесніка старшыні аблвыбаркама. Што цікава, з 2016 года па 2020 год вылучалася ад "Чырвонага Крыжа". На дадзены момант працуе ў аблвыканкаме начальніцай аддзела па працы з органамі кіравання і мясцовага самакіравання», пазначана на сайце Брэстаблвыканкама.
Цяперашняя выбарчая кампанія для Алены Шамкуць будзе ўжо мінімум сёмым электаральным мерапрыемствам. Чыноўніца нязменна займае месца сакратаром аблвыбаркама ў камісіях, пачынаючы з 2015 года.
Імя Аляксандра Сомойлава не называюць у роліку, але яго твар можна даведацца сярод прысутных на пасяджэнні абласнога выбаркама. Паводле адкрытых крыніц, Самойлаў быў членам абласнога аблвыбаркама, пачынаючы з выбараў-2015, і працягваў у такой якасці аж да выбараў-2020, рэферэндуму 2022 года. Вось і на выбарах-2024 зноў будзе сябрам Берасцейскай абласной выбарчай камісіі.Як мінімум з 2015 па 2022 заўсёды вылучаўся ад арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў".
Усяго ж у склад абласнога выбаркама Брэсцкай вобласці, нагадаем, увайшлі 13 чалавек.