09.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку за ўдзел у маршах і каментары ў тэлеграме

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» супрацоўніка кампаніі па вытворчасці шчытоў «Электратэма». Паводле інфармацыі "Медыязоны" гаворка ідзе пра Аляксандра Маясеенку.

Паведамляецца, што ў затрыманага ёсць трое непаўналетніх дзяцей і жонка.

У Беларусі заблакавалі сайт расследвальніцкага Медыя “Бюро"

Паводле  звестак выдання, гэта адбылося “прыкладна праз 30 хвілін пасля выхаду расследавання пра беларускі “Чырвоны Крыж". З чым менавіта звязана абмежаванне доступу, невядома.

Сайт buromedia.io адкрываецца ў Беларусі праз VPN.

"Баранавічы 97%" – "экстрэмісцкае" фармаванне

МУС прызнала тэлеграм-чат "Баранавічы 97%» «экстрэмісцкім фармаваннем", сказана ў праўладным тэлеграм-канале "Кніга Гу"База". У публікуемым на сайце ведамства пераліку інфармацыі пра гэта пакуль няма, піша "Мерыязона".

Такое рашэнне МУС прыняў нібыта "за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь".

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сёння МУС Беларусі аднавіў "Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". У яго трапілі:

Telegram-каналы і чаты «Белорусско-грузинско-украинский чат "Россия это зло"», «FREEINFOBEL Chat»;

Instagram старонкі «тамошний Борисов», «Borisov Life News»;

Старонка ва «Укантакце» «luka.zоne»;

Старонка ў Х «1regby»;

TikTok-старонкі «Экстрым-Бел-TV», «97bye3».

У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося сёння раніцай. Папярэдне, маці палітзняволенага Паўла Севярынца вязуць у ГУБАЗіК.

Паводле допіса дачкі Тацяны Севярынец Ганны, яе маці затрымалі за «нейкія падпіскі ў фэсбуку, якіх даўно не было».

Крыніца: Новыя "экстрэмісцкія" фармаванні і матэрыялы: хроніка пераследу 9 студзеня