29.12.2023 Тэгі: выбары-2024Уладзімір Каранік выступае перад студэнтамі Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік наведаў медыцынскі ўніверсітэт, дзе перконваў супрацоўнікаў і студэнтаў у неабходнасці запланаваных “выбараў”.

Свае агітацыйныя мерапрыемствы чыноўнікі зараз называюць “дыялогавай пляцоўкай”, піша “Гарадзенская праваабарона”. На гэты раз "дыягог" пераўтварыўся ў заклікі прыняць удзел у галасаванні.

Так, Уладзімір Каранік пад час сустрэчы казаў наступнае:

“У вас ёсць выбарчае права, і кожны сам прымае рашэнне, ісці на выбары, ці не, але мы просім гэтым правам скарыстацца. Не раз паўтараў, што будучыня любой краіны павінна вызначацца ў кабінках для галасавання, а не на плошчах".

Пасля гэтых слоў ён заявіў пра нейкую міфічную змяняльнасць улады ў Беларусі:

"Дэкларуецца змяняльнасць улады. Грамадства павінна быць гатовае да таго, што электаральная кампанія будзе прыводзіць пасля пэўнага перыяду да выбару новага кіраўніка. Павінны быць створаныя ўсе механізмы, якія забяспечаць, каб да ўлады прыходзілі тыя людзі, якія будуць працаваць у інтарэсах краіны, яе грамадзян".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Уладзімір Каранік наведаў Гродзенскі медуніверсітэт, дзе разважаў пра “змяняльнасць” улады