27.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, затрыманні Палітзняволенага Уладзіміра Запольскіх асудзілі другі раз паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 22 снежня 2023 года суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў яму яшчэ год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Вядома, што яго затрымалі ў траўні 2023 году за каментары 2020 году.

Першы раз студэнта юрыдычнага факультэта БДУ судзілі паводле "справы Зельцэра".  Суддзя Святлана Бандарэнка пастанавіла прызнаць Уладзіміра вінаватым і асудзіць да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў памеры 200 базавых велічынь. Уладзімір адбыў тэрмін і напрыканцы студзеня 2023 г. выйшаў на волю. Неўзабаве быў зноў затрыманы.

Студэнта юрыдычнага факультэта БДУ асудзілі да двух гадоў калоніі і штрафу па пратэсных артыкулах

Суд праходзіў тры дні ў закрытым рэжыме.

Крыніца: Былога палітвязня зноў асудзілі да калоніі за каментары