14.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 11 снежня асудзілі былога палітвязня Аляксандра Плескацэвіча паводле ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму), ч. 2 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксандру адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Aляксандр Плескацэвіч
Аляксандр Плескацэвіч

Першы раз мужчыну затрымалі восенню 2021 года за надпіс на слупе чырвона-белымі літарамі "Света, я вас кахаю" адрасаваны Святлане Ціханоўскай. Тады мужчыну асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 (хуліганства) на два гады "хіміі", а пазней перавялі адбываць тэрмін у калонію.

Цяпер былога палітвязня абвінавацілі нібы ў нанясенні надпісаў нацысцкага характару і фашысцкай свастыкі на сцены будынкаў у вёсцы Куршыновічы Ляхавіцкага раёну.

Крыніца: Былога палітвязня асудзілі на 1,5 года калоніі нібы за рэабілітацыю нацызма і хуліганства