27.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна дзявятага лістапада асудзілі Ігара Жука паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Горбач прызначыла Ігару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у Youtube пакінуў каментар у бок Лукашэнкі пад відэа "Беларусь: схаваная мабілізацыя і ўвод войскаў з Расіі | Україна, Лукашэнка і НАТА" расейскага блогера Іллі Варламава. У яго ў тэлефоне знайшлі прыкладанне Youtube, у якім у раздзеле "Каментары" і быў адпаведны допіс.
Ігар Жук працаваў станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў у закрытым акцыянерным таварыстве. Да вынясення прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
Крыніца: Мужчыну асудзілі на 2 гады "хіміі" за каментар пра Лукашэнку у Youtube