08.11.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі
Напрыканцы верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва разглядзелі справу супраць слесара. Яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП.
Так, згодна з пратаколам, "мужчына з дапамогай свайго акаўнта, у адкрытым доступе ва ўкладцы "сябры" размясціў візуальны матэрыял у выглядзе тэксту "Belsat", размешчаны на "аватарцы" карыстальніка электроннай анкеты сацыяльнай сеткі "Укантакце" пад назвай "Belsat TV".
На судзе мужчына пацвердзіў, што ведаў пра ўключэнне "Белсата" ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, але на момант, калі ён дадаваў акаўнт у сябры, "экстрэмісцкай" аватаркі не было. Сваю віну ён не прызнаў.
Вынікам суда стаў 15-сутачны арышт.
Крыніца: Магілёўца арыштавалі за "сябра" ў VK з "экстрэмісцкай" аватаркай