08.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Хапун у Рэчыцы

reczyca_khapun_.jpg
Затрыманыя ў Рэчыцы і Рэчыцкім раёне. Скрыншот з "пакаяльнага відэа"

У Рэчыцы і Рэчыцкім раёне затрымалі як мінімум 6 чалавек нібы за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў і падпіскі на адпаведныя сайты і сацсеткі.

"Пакаяльнае відэа" з затрыманымі 8 лістапада з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. Адзін з рэчычанаў кажа, што быў выключаны з калегіі адвакатаў — гэта адвакат Павел Кулажэнка.

ГУБАЗіК затрымаў беларуса, які ў 2020-ым годзе расфарбаваў свой аўтамабіль у бел-чырвона-белыя колеры

Пра гэта 8 лістапада паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу беларусаў 8 лістапада