07.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Заводскага раёна Мінска 6 лістапада да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі трэнера ФК "Дынама Мінск" Артура Мустыгіна. Пра гэта паведамляе "Трыбуна". Таксама з спартоўцам судзілі Ягора Прытуліка, але вынік невядомы. Справу разглядаў Дзмітрый Лукашэвіч.
Артур Мустыгін — трэнера юніёрскага "Дынама-Мінск" і унук Міхаіла Мустыгіна, аднаго з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола. Яго затрымалі пятага жніўня і на "пакаяльным" відэа прымусілі "прызнаецца" ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы "Голас". Невядома, якую мера стрымання да суда абралі ў дачыненні да Артура.
Крыніца: Трэнера футбольнага мінскага "Дынама" асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту