02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі палітвязня з Светлагорску Дзяніса Галаўко. Як піша "Гомельская Вясна", суддзя Юлія Крэпская прызначыла яму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса тры гады "хатняй хіміі". Амаль пасля чатырох месяцаў за кратамі Дзяніса вызвалі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуда.

Уражэнец Светлагорску, але апошнім часам жыў і працаваў у Мінску. Менавіта там яго і затрымалі 6 ліпеня 2023 года наўпрост на працоўным месцы і пакаралі 13-суткавым арыштам паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). 

Пасля адбыцця арышту на волю Дзяніс так і не выйшаў – на яго склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, але ўжо па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Адбыўшы другі тэрмін, ён зноў не выйшаў на волю. Родным паведамілі, што 30 чэрвеня Дзяніса перавялі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. Гэта азначала, што супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа. Дзянісу было прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Крыніца: Палітвязня з Светлагорску асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту