31.10.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі старонкі Андрэя Хадановіча і Беларускага Радыё Рацыя
Поўнае абнаўленне Спісу:
Telegram-чат "Khalezin Chat";
Facebook старонка "BY ORG Альтэрнатыва";
Telegram-канал і Facebook-старонка "Беларускае Радыё Рацыя", а таксама іх лагатыпы;
Telegram-канал "ХАДАНОВIЧ I CHADANOVIC" і ягоны лагатып, а таксама Telegram-канал "Андрэй Хадановiч".
Сілавікі затрымалі жыхара Сеніцы — на яго гаражы была "пратэсная сімволіка"
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з жыхаром Сеніцы.
На ім мужчына «прызнаецца» ў тым, што ў 2020-ым годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэстаў, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і чаты, на сваім гаражы меў «пратэсную сімволіку» (герб Пагоня), а пасля выбараў заходзіў у Сеніцкі выканкам з прапановай правесці мітынг у патрымку Ціханоўскай і замяніць чырвона-зялёны сцяг каля будынка на нацыянальны.
У Мінску затрымалі юрысконсульта — яму пагражаюць «крыміналкай» за каментары
Арцёму Аляксяёнку 28 гадоў. Ён з Калодзішчаў, гэта пасёлак пад Мінскам, каля Уручча. Апошнім часам мужчына працаваў юрысконсультам у кампаніі «Белспортзабеспячэнне», якая арганізоўвае спартовыя мерапрыемствы і трымае гасцініцу «Спорт» на мінскай вуліцы Якуба Коласа.
Зараз, згодна з інфармацыяй ад губазікаўцаў, Арцёму пагражае крымінальная справа за каментары ў тэлеграм-чатах, піша @nashaniva.
Крыніца: Хадановіч і Халезін - у Спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў: хроніка пераследу 31 кастрычніка