27.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода слова, заявы, рэпрэсіі, дыфамацыя Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

27 кастрычніка 2023г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

Вольга Стаброўская асуджана па ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашенкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ала Зуева асуджана па ч. 1 арт. 368 і арт 369 КК за знявагу А.Лукашенкі і службовай асобы да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аксана Леўшова змешчана пад варту за абразу А.Лукашэнкі  па арт.368 КК

Аляксандр Каралёў асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашенкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Леўковіч асуджаны па. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашенкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксей Ярашэвіч асуджаны па арт 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК да двух гадоў абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

Сяргей Шымко асуджаны па. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашенкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Доўгаль асуджаны па ч. 1 арт. 368 і арт 369 КК за знявагу А.Лукашенкі і службовай асобы да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Арцём Лапікаў асуджаны па арт.367 КК за паклёп на А.Лукашенку да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алена Міхалюк асуджана па ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашенкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксей Цыпілёў асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт.368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі; 

Павел Каралевіч асуджаны па. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашенкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Ілюкевіч асуджаны па. 1 арт. 368 і 369 КК за знявагу А.Лукашенкі і службовай асобы да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Лагута асуджаны па арт.367 КК за паклёп на А.Лукашенку да двух гадоў 6 месяцаў абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

Раман Маханькоў асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашенкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліць палітвязняўВольгу Стаброўскую, Алу Зуеву, Аксану Леўшову, Аляксандра Каралёва, Дзмітрыя Леўковіча, Аляксея Ярашэвіча, Сяргея Шымко, Аляксандра Доўгаля, Арцёма Лапікава, Алену Міхалюк, Аляксея Цыпілёва, Паўла Каралевіча, Дзмітрыя Ілюкевіча, Аляксандра Лагуту, Рамана Маханькова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  1. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Прававая iнiцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Human Constanta.

Крыніца: Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў