24.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ганцавіцкага раёну пятага кастрычніка асудзілі Алену Міхалюк паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аксана Зоткіна прызначыла Алене адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Ганцавіцкага раёна. Фота: "Ганцавіцкі час"
Суд Ганцавіцкага раёна. Фота: "Ганцавіцкі час"

Алена ўтрымліваецца пад вартай з 11 жніўня 2023 года.

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна дзясятага жніўня ўвечары, ужыўшы алкагольныя напоі і пасварыўшыся з сужыцелем на глебе рэўнасці, тры разы тэлефанавала ў аддзяленне міліцыі. Як паведаміў на судзе сведка, старшы дзяжурны інспектар, жанчына прасіла прыбыць міліцыянтаў, не называючы прычыну выкліка, і пасля нібы абразіла Лукашэнку. Алена прызнала віну часткова.

Алена Міхалюк мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і гадуе непоўнагадовае дзіця.

Крыніца: Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і выказалася пра Лукашэнку. Яе асудзілі на год калоніі