23.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Гродна 27 верасня асудзілі Сяргея Змітровіча паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Пятрова прызначыла Сяргею тры месяцы арышту.
23-гадовага Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён 25 чэрвеня ноччу пасля ўжывання алкаголю з сябрамі сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка інтэрната ў Гродна і забраў яго з сабою, пасля чаго выкінуў сцяг на вуліцы недалёка ад будынку. Сцяг разам з дрэўкам суд ацаніў у 35 рублёў 70 капеек. Мужчына цалкам прызнаў віну.
Сяргею залічылі ў тэрмін арышту ўтрыманне пад вартай. Суд палічыў прызначанае пакаранне цалкам адбытым і вызваліў мужчыну ў судовай зале.
Крыніца: 23-гадовага гарадзенца асудзілі на 3 месяцы арышту за сарваны сцяг