23.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
23 кастрычнкіа ў яго трапілі:
- Telegram-каналы і чаты "РПД Черный мост", "Беларускі Хаб "Новая Зямля", "Пул Последнего Диктатора", "Колективи Солідарності Solidarity Collectives", "PALATNO Media";
- Instagram старонкі "Трэба пагаварыць", "daidarogu", "palatno_media", "youtube_belarus", "motolkohelp", "365real.reels";
- Facebook старонка "Palatno Media – Палатно";
- Telegram, Youtube і лагатып праекту "Беларускi Дабраахвотнiцкi Корпус";
- Старонка ў Х "PALATNO Media";
- Telegram-каналы і лагатыпы праектаў "Народная Амбасада Беларусi у Iталii", "Народныя Амбасады Беларусi";
- TikTok-старонкі "ДЗВIНОЧОК", "prezident_sveta_by", "vacreet", "belsat doc".
За перыяд з 10 траўня да палітзняволенага Міколы Статкевіча прымяняліся меры спагнання 9 разоў
Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
• у выглядзе вымовы — 1 раз (29.06.2023);• у выглядзе пазбаўлення права на атрыманне чарговай пасылкі або перадачы — 1 раз (08.08.2023);• у выглядзе пазбаўлення чарговага кароткатэрміновага спаткання — 1 раз (07.08.2023);• у выглядзе пазбаўлення чарговага працяглага спаткання — 1 раз (28.09.2023);• у выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар — 5 разоў (01.06.2023, 20.07.2023, 14.08.2023, 05.09.2023, 06.10.2023).
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 4 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Увесь час яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Магілёўца затрымалі за ўдзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі ў 2021-ым годзе
Вадзіму Кашкуру 39 гадоў, ён з Магілёва. У 2007-м скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт Куляшова па спецыяльнасці "Правазнаўства", а пасля завочна скончыў магістратуру. Любіць футбол. Працаваў на некалькіх заводах, у МНС, нейкі час быў юрысконсультам. Цяпер працуе ў Магілёўскім дзяржаўным машынабудаўнічым каледжы, паведаміла "Наша Ніва".
Затрымалі яго за тое, што ў 2021-м ён паўдзельнічаў у марафоне, які ладзіў Беларускі фонд спартовай салідарнасці ў падтрымку палітвязняў. Мужчына праехаў 23.34 кіламетра на ровары. Ён пісаў пра марафон і свой удзел у ім з уласнай старонкі ў інстаграме.
На Мазырскую раёнку паскардзіліся ГУБАЗіКу — побач з тэкстам пра службу ў войску былі рэкламы пахавальных паслуг
21 кастрычніка паведамлялася, што "службовыя асобы Гомельскага аблвыканкама вывучылі гэтую газетную старонку і згодны з довадамі неабыякавых грамадзян", а ГУБАЗіК пачаў праверку рэдакцыі на "экстрэмізм".
Крыніца: Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 21-23 кастрычніка