23.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 5 кастрычніка вынесены прысуд 37-гадоваму кіроўцу Дзянісу Цярэшку. Суддзя Віталь Лабоцкі абвінаваціў яго арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Да затрымання Дзяніс Цярэшка працаваў кіроўцам у літоўскай транспартнай кампаніі, мае на ўтрыманне непаўнагадовага дзіцёнка.
Па матэрыялах абвінавачання, Цярэшка ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у шэсці па вуліцах Гродна. Пры гэтым нібыта дэманстраваў свой намер аказваць непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, замінаў працы грамадскіх і камерцыйных устаноў, а таксама міні-рынка, разам з іншымі ўтвараў “счэпкі", знаходзіўся на праезнай частцы дарогі, ажыццявіў блакаванне праезнай часткі праспекта Янкі Купалы.
Сваю віну Дзяніс прызнаў толькі часткова, адмовіўшыся ад таго, што ён замінаў працы грамадскага транспарту.
Суд прызначыў Цярэшку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў. Матэрыяльную прэтэнзію аўтапарка аплаціў пад час следства.
Крыніца: Прысуд у Гродна: хатняя "хімія" за ўдзел у шэсці пад час пратэстаў 2020 года