23.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Аляксандр Іокша. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Савецкага раёна Мінска вынесены прысуд 38-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Іокшу, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску восеню 2020 года (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

Аляксандр Іокша – бацька дваіх непаўнагадовых дзяцей, займаецца рамонтнымі і будаўнічымі працамі. Да суда знаходзіўся пад вартай.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр Іокша ў Мінску прыняў удзел у маршы пратэсту ў 2020 годзе, пры гэтым, "публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, ажыццяўляў блакаванне руху транспарту шляхам перакрыцця праезнай часткі шляхам сумеснага выхаду з іншымі неўстаноўленымі грамадзянамі на палосы руху праезнай часткі, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту і нанясення яму матэрыяльнага ўрону на суму  33 771 рубель 63 капейкі".

Суд, які адбыўся 16 жніўня, прызначыў Іокшу пакаранне ў выглядзе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Крыніца: Індывідуальнага прадпрымальніка асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе