18.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кобрынскага раёну другога кастрычніка асудзілі Сяргея Шымко паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Сяргею адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Кобрынскага раёну

Судовае пасяджэнне мела выязны фармат.

Кобрынца абвінавацілі ў тым, што ён 21 кастрычніка 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі ў адным з тэлеграм-чатаў.

Як паведаміла "Берасцейская вясна", мужчыну затрымалі 22 ліпеня і змясцілі ў Брэсцкае СІЗА.

Сяргею Шымко 37 гадоў, ён працаваў кіроўцам у міжнароднай кампаніі.

Крыніца: 37-гадоваму кіроўцу з Кобрына прысудзілі год калоніі за каментар пра Лукашэнку