29.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 34 прозвішчы — цяпер у ім 3358 чалавек
29 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Сярод іншых, у спіс дадалі 17-гадовага фігуранта справы СБНШ Алега Дабрыднёва, слесара Алега Кардаша, асуджанага за самвыдат «Веснікі» Андрэя Фаміна. Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
У Мінску затрымалі слесара, які зняўся ў ціктоку ў міліцэйскай форме
21-гадовы хлопец выклаў у акаўнт дзве фатаграфіі: на першай ён сядзіць у кашулі, на другой ён стаіць у міліцэйскай форме. "Сёння кент", "заўтра мент" — пазначана ў подпісах да фота, піша "Медыязона".
У дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол за "нашэнне форменнай вопраткі супрацоўнікаў АУС асобай, якая не мае на гэта права". Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічыняў.
Крыніца: Затрыманне тыктокера, абнаўленне "Спісу экстрэмістаў": хроніка пераследу 29 верасня