28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак. У судзе горада Наваполацка 28 верасня вынесены прысуд 53-гадоваму работніку “Нафтана” Іллю Двойрыну, які першага ліпеня 2023 года абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Судовы працэс вёў суддзя Віталь Лапко

Іллю Двойрына затрымалі 4 ліпеня разам з сынам Дзмітрыем і нявесткай Вікторыяй, а таксама іншымі сваякамі. Па месцы жыхарства правялі ператрус. Пазней Двойрына змясцілі ў Віцебскі ІЧУ.

Жыхара Наваполацка, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай "Z", будуць судзіць

Праваабаронцам вядома, што Ілля Двойрын затрымліваўся восенню 2020 года за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

На Іллю спачатку склалі адміністрацыйны пратакол і 11 ліпеня суддзя горада Наваполацка Зінаіда Балаболава арыштавала яго на 15 сутак. Паводле пратакола, раніцай 16 траўня на аўтобусным прыпынку мужчына расклеіў улёткі з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і тэкстам на палітычную тэматыку. Пасля гэтага супраць Двойрына ўзбудзілі крымінальную справу за хуліганства.

27 верасня абвінавачанне запрасіла пакараць Двойрына пазбаўленннем волі тэрмінам на адзін год умоўна. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Віталь Лапко. 

Іллю вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Крыніца: Наваполацк: Іллю Двойрына асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах і літарай "Z"