27.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Хапун у Ваўкавыску — затрымана як мінімум 4 чалавекі
На "пакаяльных відэа" людзі "прызнаюцца" ў падпісках на "экстрэмісцкія" каналы і ў тым, што ў 2020-ым годзе ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску звязана з інцыдэнтам, які адбыўся днямі ў горадзе — на адным з выклікаў (бытавая сітуацыя, не звязаная з палітычным пераследам) быў збіт супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў горад адправілі сілавікоў з Мінску і Гродна, якія і пачалі "зачыстку".
Карэлічы: затрымана 9 чалавек
Па неправеранай пакуль інфармацыі, масавы хапун дзень таму адбыўся і ў Карэлічах.
Паведамляюць пра затрыманне 9 чалавек з-за лайкаў і каментарыяў у сацыяльных сетках. Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ Карэліцкага РАУС. Інфармацыя ўдакладняецца.
Паболела "экстрэмісцкіх" фармаванняў"
У Беларусі новыя "экстрэмісцкія фармаванні" — у адпаведны спіс дадалі ажно тры пазіцыі.
Гэта "Шклов 97%", "Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў", "Prague Support Team".
Скарга "Справядлівага свету" не задаволеная
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" на адмову Міністэрства юстыцыі ў перарэгістрацыі партыі, паведамляе "Позiрк". Вярхоўны суд разгледзеў скаргу 26 верасня. Дата разгляду пазову аб ліквідацыі партыі пакуль не прызначана.
Крыніца: Хапун у Ваўкавыску, новыя "экстрэмісцкія" фармаванні: хроніка пераследу 27 верасня