25.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі 20-гадовага Вадзіма Смалеўскага, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.
Смалеўскага затрымалі 27 красавіка 2023 года, але ўжо 30 красавіка перавялі да суда пад хатні арышт.
Па матэрыялах абвінавачання? Вадзім Смалеўскі 2 сакавіка 2022 года, са сваёй асабістай старонкі “Укантакце” ў чаце “Малюнак свастыкі. Незалежная Украіна Група ВМС – 17" з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і прэзідэнта, размясціў малюнак Лукашэнкі і службовых асоб РФ, прыніжаючыя іх гонар і годнасць і які з'яўляецца абразлівым ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі.
Суд прызначыў Смалеўскаму пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі: абмежаванне волі тэрмінам на два 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Крыніца: Берасцеец абразіў Лукашэнку і службовыя асобы РФ: два гады абмежавання волі