19.09.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Гомелі затрымалі мужчыну, які нібыта планаваў далучыцца да палку Каліноўскага
Так званае «пакаяннае» відэа з мужчынам з'явілася ў адным з «Тэлеграм»-каналаў, звязаных з сілавікамі.
Затрыманы кажа, што трапіўся на кручок служак Лукашэнкі за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы, а таксама, што звязваўся з прадстаўнікамі палку Каліноўскага і распытваў, што трэба зрабіць, каб да іх далучыцца.
З відэа таксама можна зрабіць выснову, што сілавікі змусілі мужчыну сказаць «Слава Расіі» напрыканцы.
У Беларусі прызналі “экстрэмісцкімі” сімволіку і атрыбутыку Рады БНР
Гаворка пра ордэн Жалезнага рыцара, медалі “Ордэна Пагоні”, “За баявыя заслугі” і медаль да 100-годдзя БНР. Таксама “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаны лагатып (герб “Пагоня”), сайт і сацсеткі “Рады БНР”, а таксама “першага намесніка старшыні "Рады БНР" С.Навумчыка”. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 12 верасня.
Таксама “экстрэмісцкі” спіс папоўнілі:
Telegram-каналы “1-я ОДШР”, “Virus Belarus”, «SMOLPORTAL LIVE», «Экспозиция революционного анархизма»;
Старонка ў TikTok “Сhorny_cot”;
Старонкі ze-rkalо.sitе, storage.googleapis.cоm/zerkalо;
Старонкі ў Instagram “Беларуская дыяспара Беластока”, “bel_veterans”;
Старонкі ва “Укантакце” “Сяргей Маруковiч”, “Катерина Царёва”.
ГУБАЗіК затрымаў жанчыну за «абразу рускіх»
На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працуе на ТАА «Бульбаш» і нібыта пакідала абразлівыя каментары пра жыхароў Расіі.
Крыніца: Сімволіку і атрыбутыку Рады БНР прызналі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі: хроніка пераследу 19 верасня