14.09.2023 Тэгі: суды, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Па ініцыятыве "Ліберэка" 20 праваабрончых арганізацый з дзесяці розных краін падпісалі ліст, які быў накіраваны 413 беларускім суддзям. У лісце адзначаецца датычнасць судзяў да парушэння правоў чалавека і несправядліваму зневоленню беларусаў.
У лісце паведамляецца, што "суддзі адыгрываюць важную ролю ў аўтарытарным рэжыме дыкатара Лукашэнкі". Яны рэгулярна адмаўляюць абвінавачваным у правах на справядлівае судовае разбіральніцтва, праводзяць палітычна матываваныя судовыя пасяджэнні ў закрытым рэжыме, не выконваюць базавыя стандарты бесстароннасці.
Адзначаецца, што нягледзячы на тое, што суддзі маюць важнае значэнне ў кампаніі Лукашэнкі па жорсткасці і рэпрэсіям, яны ігнаруюцца міжнароднай супольнасцю. Таму ў гэтай кампаніі суддзі ставяцца ў цэнтр увагі.
Кен МакБейн, кіраўнік кампаніі і прадстаўнік "Ліберэка" у Вялікай Брытаніі адзначыў:
"Важна, каб агенты рэжыму, вінаватыя ў гэтых злоўжываннях, разумелі, як свет глядзіць на іх дзеянні. Мы ўдзячныя ўсім арганізацыям, якія паставілі свой подпіс пад гэтым лістом, каб мы накіравалі магутны сігнал непасрэдна самім суддзям. У сваім абяцанні перад беларускім народам гэтыя суддзі пакляліся "добрасумленна выконваць свае абавязкі, адпраўляць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць бесстароннымі і справядлівымі, як загадвае мне абавязак суддзі". Выклікае засмучэнне тое, наколькі сістэматычна гэтыя суддзі робяць супрацьлеглае сваім абяцанням".
У заключнай частцы ліста гаворыцца, што суддзям яшчэ не позна выканаць сваё абяцанне і міжнародныя абавязкі, узятыя на сябе Беларуссю ў галіне правоў чалавека.
Ліст падпісалі нямецкія, шведскія, нарвескія, алжырскія і іншыя праваабарончыя арганізацыі. А таксама, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага.