14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёну Мінска 13 чэрвеня асудзілі Уладзіслава Сачко паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кадэкса. Суддзя Інна Сівец прызначыла Уладзіславу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

suddzja_malatok.jpg
Фота ілюстрацыйнае

Уладзіслава абвінавацілі ва ўдзеле ў мінскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Уладзіславу змянілі меру ўтрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі з залі суда. Мужчына працаваў слесарам 4 разрада ў адкрытым акцыянерным таварыстве.

7 ліпеня 2023 года яго ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Крыніца: Мінскага слесара асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе