14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 жніўня асудзілі Сяргея Фірсава паводле ат. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Сяргею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарваў чырвона-зялёны сцяг з фасаду адной з мінскіх крамаў. Мужчына пагнуў насценны кранштэйн, адарваў палотнішча і схаваў яго ў знаёмай дома.
Мінчук цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Да вынясення прысуду Сяргей знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.
Крыніца: Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за сарваны сцяг