12.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Іванаўскага раёна 25 жніўня 2023 года асудзілі Віктара Мелехава паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Генадзь Кудласевіч прызначыў Віктару два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 300 базавых велічыняў (11100 рублёў).

Cуд Іванаўскага раёна
Суд Іванаўскага раёна

21 красавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Уладзіміра ўжо судзілі па тых жа самых артыкулах. Тады мужчыну прызначылі чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў). Уладзімір паспеў часткова адбыць пакаранне.

З судовай пастановы вынікае, што Уладзіміра перазатрымалі на "хіміі", каб узмацніць яму пакаранне. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай з дзясятага ліпеня 2023 года.

Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пятага ліпеня 2021 года пакінуў абразлівы каментар "мрази" у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" у бок маёра міліцыі С. АУС Іванаўскага райвыканкама. Міліцыянт у 2020 годзе займаўся "аховай грамадскага правапарадку", датычны да разгляду адміністрацыйных справаў, якія масава заводзілі на беларусаў за ўдзел у пратэсных акцыях.

Крыніца: Вязня перазатрымалі на "хіміі" і асудзілі на 2,5 гады калоніі за абразу міліцыянта