11.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека ААН заклікае перагледзець указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Гэта вынікае з паведамлення арганізацыі ў Twitter.

ААН лічыць, што ўказ аб забароне выдачы або падаўжэння пашпартоў за мяжой рызыкуе парушыць правы тысяч беларусаў у выгнанні, у тым ліку свабоду перамяшчэння.

"Ніхто не павінен адчуваць ціск, каб вяртацца і рызыкаваць трапіць пад пераслед. Мы заклікаем перагледзець указ у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі", — гаворыцца ў допісе на старонцы ў Twitter Офісу правоў чалавека ААН. 

Нагадаем, з 7 верасня афіцыйна ўвайшоў у дзеянне ўказ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Для атрымання, абмену або падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта прыйдзецца ехаць у Беларусь.

Human Rights Watch заклікала прадаставіць беларусам у выгнанні дакументы-альтэрнатывы пашпартам

Вядомая праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch 8 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на падаўжэнне пашпартоў і здзяйсненне іншых працэдур з-за мяжы.

Крыніца: ААН заклікае скасаваць забарону на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой