11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе чацвёртага верасня асудзілі палітзняволенага Андрэя Рамановіча паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анжаліка Данілава прызначыла Андрэю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён 18 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім раёне зняў на тэлефон перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адну з тэлеграм-групаў, прызнаных "экстрэмісцкімі" матэрыяламі. Андрэй цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак здзяйснення злачынства".
Андрэю 35 гадоў, ён жыве ў Пінскім раёне.
Крыніца: Палітвязня асудзілі на 2,5 гады калоніі за перасылку відэа вайсковай тэхнікі