11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска трэцяга траўня 2023 асудзілі Яўгенію Савасцееву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Няборская прызначыла Яўгеніі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Яўгенію абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску і ў выхадзе на праезную частку на праспектах Незалежнасці і Пушкіна. Паводле судовай пастановы, мінчанка паказвала рукой знак "Вікторыя" і выкарыстоўвала бел-чырвона-белы сцяг "у якасці пратэснай сімволікі".
Савасцеева цалкам прызнала сваю віну. Жанчыну апазналі па фотаздымку ў адным з тэлеграм-каналаў.
Крыніца: Мінчанку асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту